Рот фронт, шаноўны камарад Павал Ізотавіч. Рот фронт!

Я да таго, што наступны нумар СБ за аўторак абавязкова павінен закрануць тэму адмены нам гандлёвых прэфэрэнцый быццам за парушэння правоў працоўных.

Кажучы інакш, каб давесці, што наезды Брусэлю гэта лажа, патрэбна паказаць, што прафсаюзы ў нас проста абарзелі ад дадзеннай ім свабоды.

Разрульваючы пытанне, можна натуральна пайсці простым шляхам: далей тупа даводзіць тэзіс, што панты ЭС - праява двайных стандартаў.

Напрыклад, разагнаць фішку, што апошнім часам кіраўнікі некаторых замежных прафсюзаў нечакана пачалі пісаць як куры лапай. Такім каварным спосабам яны хацелі абламаць Козіка - не даць яму ювелірна падрабіць іх подпісы пад петыцыяй у падтрымку пазіцыі Менску.

У дадатак секцыя ФПБ у рэдакцыі Саўбелкі можа абвесціціь страйк і выставіць шэраг радыкальных вымог да Лукашэнка – яго Адміністрацыя ваш галоўны працадаўца.

Патрабававнні павінны быць вельмі жорсткія.

- права для журналістаў пісаць “кіраўнік дзяржавы” зь вялікай літары

- адмена права на бесплатны праезд для вадзілаў грамадскага транспарту і кандуктароў, якія ў у салоне.

- заканадаўча прыраўняць словы прэзыдэнта аб тым, што ён “не дапусціць падзення жыццёвага ўзроўня” да формы сацыяльнай дапамогі.

Дзяржава, сутыкнуўшыся з такой жорсткай праявай клясавага супраціву, будзе натуральна спачатку качэўражыцца. Паспрабуе нават набраць штрейкбрэхераў з рэдакцыі газэты “Переходный возраст“.

Таму, каб забастоўшчыкам даказаць сваю рашучасць, можна будзе ўзяць вас, сп Якубовіч, у заложнікі. У якасці катаваньня чытаць тэкст дырэктывы нумар тры. Мяркую, што калі Ён атрымае відэазапіс на якім Зьміцер Крят бясконца гундосяць Вам на вуха: “….валового внутреннего продукта у нас в полтора — два раза выше, чем в развитых государствах со сходными климатическими условиями и структурой экономики. Высока и материалоемкость отечественной продукции. Недостаточно полно используются вторичные ресурсы и отходы производства. Не осуществляют должного контроля….“, нават яго жалезабетоннае сэрца дасць трэшчыну.

Перамога забастоўшчыкаў СБ пераканае эўрачыноўнікаў, што ў нас з правамі працоўным – татальна зашыбісь. А там да вяртання кроўных прэфэрэнцый рукой падаць. Такім чынам, тав. Якубовіч, перадайце па сэлектару калектыву, што у аўторак нумар не выходзіць.

Усе на страйк!

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?