Паштовая скрынка
Уладзімеру П. зь Дзятлава. Надрукуем пасьля 9 верасьня.
Васілю А. з Горадні. Калі б “НН” стала друкаваць такое, яна далучылася б да доўгага сьпісу сродкаў масавай дэзынфармацыі.
Вячку В. зь Менску. Адпаведныя дакумэнты ў незалежніцкіх арганізацыях былі. У гарадзенскай “Ратушы” іх, напрыклад, проста выкралі, перш чым сканфіскаваць кампутары. “Против лома нет приема”, — як кажуць канфіскатары.
Андрэю А. зь Менску. Вашыя баечкі ўжо надрукаваныя ў “Першацвеце”.
Анатолю Р. з Горадні. Сакрата Яновіча паважаем, але Ваш матэрыял надрукаваць ня можам. Дашлеце ў “Роднае слова”.
Андрэю зь Менску. Панку замала. У Шніпа болей.
Чытачу зь Ліды. “Белсаюздрук” бярэ мала асобнікаў “НН”, бо ім улады далі ліміт на незалежныя выданьні, асабліва на тыя раёны, дзе імі найбольш цікавяцца. Дык падпісвайцеся!