Тацяна Севярынец

Сёньня судзьдзя Першамайскага раённага суду Тацяна Родзіна зачытала пастанову. Суд адхіліў пазоў Т.Севярынец да Адзьдзелу адукацыі Першамайскага раёну Віцебску.

Спадарыня Севярынец і ейная давераная асоба Кастусь Севярынец зьбіраюцца падаваць касацыйную скаргу і новы пазоў у суд вышэйшай інстанцыі.

Cпадарыня Севярынец імкнецца аднавіцца на працы праз суд. Яе звольнілі з сярэдняй школы №40 нібыта за прагулы.

Напрыканцы сакавіка яна напісала заяву на адпачынак за свой кошт, якую падпісаў загадчык раённага аддзела адукацыі Ўладзімер Шлома. Але праз колькі дзён ён адмяніў уласнае рашэньне, і, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0