Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

В.Хурсік. Белы лебедзь у промнях славы: Магдалена Радзівіл: Гістарычны нарыс. – Менск: Пейто, 2001. – 112 с. – Наклад 250 ас. ISBN 985-6024-37-4

Пра мэцэнатку пачатку ХХ ст. Магдалену Радзівіл. У кнізе зьмешчаныя рэдкія фатаздымкі й архіўныя дакумэнты. У Менску яе можна набыць у краме “Падпісныя выданьні”. Каштуе 3,9 т.р.

І.Мележ. Выбраныя творы / Укл., прадм. і камэнт. С.Андраюка. – Менск: Беллітфонд, 2001. – 576 с.: іл. – (Беларускі кнігазбор, сэрыя “Мастацкая літаратура”). – Наклад 4000 ас. ISBN 985-6576-17-2

У кнігу ўвайшлі “Людзі на балоце” – першая частка славутае “Палескае хронікі”, найлепшыя апавяданьні, старонкі зь пісьменьнікавых дзёньнікаў і нататнікаў, публіцыстыка, лісты. Гэта – 17-я кніга “Беларускага кнігазбору”. Каштуе 2,9 т.р.

Беларуская мова: шляхі разьвіцьця, кантакты, пэрспэктывы: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў “Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацыяў (Менск, 21–25 траўня, 4–7 сьнежня 2000 г.) / Рэд.калегія Г.Цыхун (гал. рэд.) ды інш. – Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 308 с. – (Беларусіка=Аlbaruthenica). – Наклад 200 ас. ISBN 985-6631-33-Х

У зборніку зьвяртаюць увагу наступныя тэксты: С.Рудовіч “Пашырэньне сацыяльных функцыяў беларускае мовы ў варунках першае сусьветнае вайны”, У.Куліковіч “Погляды Ў.Дубоўкі на асновы канструяваньня ўнівэрсальнае графічнае сыстэмы”, Л.Пісарак “Беларускія лексыкаграфічныя выданьні 1920-х гг.”, А.Скапненка “Кадыфікацыйныя тэндэнцыі ў беларускай і ўкраінскай літаратурных мовах ХХ ст.”, П.Садоўскі “Інавацыі 1990-х г. у мове беларускіх недзяржаўных выданьняў”. Зборнік (19-ы выпуск сэрыі “Беларусіка=Аlbaruthenica”) можна набыць у Скарынаўскім цэнтры або ў выдавецтве. Цана 3 т.р.

Гісторыя, культуралёгія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў “Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацыяў (Менск, 21–25 траўня, 4–7 сьнежня 2000 г.) / Рэд.калегія В.Скалабан (гал. рэд.) ды інш. – Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 364 с. – (Беларусіка=Аlbaruthenica). – Наклад 300 ас. ISBN 985-6631-33-Х

Гэты, 21-ы, выпуск сэрыі “Беларусіка=Аlbaruthenica” можна набыць тамсама, дзе й 19-ы, за гэткія ж грошы.

Анталёгія беларускай байкі / Укл. і прадм. І.Янушкевіча. – Менск: Ураджай, 2001. – 268 с.: іл. – Наклад 2000 ас. ISBN 985-04-0479-5

Цана 1,5 т.р.

В.Цітоў. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна й людзі / 2-е выд. – Менск: Беларусь, 2001. – 208 .: іл. – Наклад 3000 ас. ISBN 985-01-0372-8

В.Цітоў. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура / 2-е выд. – Менск: Беларусь, 2001. – 207 с.: іл. – Наклад 3000 ас. ISBN 985-01-0380-9

У дзьвюх папулярных кнігах аўтар разглядае асноўныя элемэнты народнае культуры (звычаяў, абрадаў, вераньняў), жытла, сельскае гаспадаркі, рамёстваў і промыслаў. Асобны разьдзел прысьвечаны навукоўцам-этнографам і гісторыі этналягічнага вывучэньня Беларусі. Кожная кніга каштуе па 3,3 т.р.

Белорусское Поозерье: язык и духовная культура / А.Мезенко, А.Русецкий, Л.Вардомацкий, Е.Горегляд и др. Под ред. Е.Мезенко, А.Русецкого. – Менск: Беларуская навука, 2001. – 214 с. – Наклад 600 ас. ISBN 985-08-0466-1

Сярод цікавых матэрыялаў — досьледы з тапанімікі й гісторыі расейцаў-старавераў на Паазер’і. Каштуе 2,2 т.р., прадаецца ў Доме кнігі “Веды”.

 

Падрыхтаваў Віктар Мухін

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0