Архіў

Вуглік Беларусі не пагражае

№ 43 (252), 22 кастрычніка 2001 г.


Вуглік Беларусі не пагражае

На мінулым тыдні ў Менску ладзіўся V міжнародны форум глябальнай вакцыналёгіі, у якім узялі ўдзел мікрабіёлягі ды эпідэміёлягі з 10 краін. Апошнія зводкі з франтоў бактэрыялягічнай вайны ды сусьветная паніка перад навалай вугліку зрабілі сустрэчу актуальнай.

 

У Беларусі існуе сыстэма прафіляктыкі вугліку. Беларускі НДІ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі мае найбуйнейшую ў Эўропе дасьледчую лябараторыю. Аддзяленьні інстытуту існуюць ва ўсіх абласных гарадах.

У сувязі зь небясьпекай бактэрыялягічных атак плянуецца закупаць больш вакцынаў (дагэтуль Беларусь набывала 10 тысяч антывуглікавых прэпаратаў штогод).

Тым часам амэрыканскае ФБР урэшце знайшло паштовую скрыню, зь якой тэрарысты адпраўлялі заражаныя бацылай лісты, — яна нібыта знаходзіцца ў адным з паштовых аддзяленьняў штату Нью-Джэрзы. Паштальён аддзяленьня Трэнтан тамака захварэў на вуглік.

На мінулым жа тыдні сібірская язва навалілася на Капітолій, дзе засядаюць амэрыканскія кангрэсмэны. Парашковы ліст атрымаў лідэр сэнацкае бальшыні Том Дэшл. Асыстэнтка сэнатара знайшла падазроны парашок у канвэрце з цыдулкай “Вы толькі што захварэлі на вуглік. Зараз Вы памраце”. У выніку абсьледаваньня, бацылы вугліку знайшлі ў 31 супрацоўніка сэнату.

Амэрыцы не шанцуе. Беларусь застаецца ўбаку ад хваляваньняў сьвету.

А.Прос.

Кузькавіцкі тэрарызм

Настаўніца Кузькавіцкай CШ (Быхаўшчына) даслала іншай настаўніцы капэрту зь “белым парашком” — содай. Спалоханая атрымальніца пабегла памылася ў лазьню, а тады ўзьняла вэрхал. Супраць “тэрарысткі” ўзбудзілі крымінальную справу, ёй пагражае штраф альбо 6 месяцаў арышту.

Аналягічны жарт зафіксавалі ў Камянцы.

Пошта засьцерагаецца

Паштовая служба Беларусі запэўнівае, што ўся замежная карэспандэнцыя правяраецца эпідэміёлягамі, а паштавікі разьбіраюць пасылкі і лісты з-за мяжы ў спэцадзеньні — гумовых пальчатках і рэсьпіратарах.

Б.Т.

 

Вуглік, або сібірская язва, — інфэкцыйная хвароба, споры якой не бяруць ні мароз, ні сухмень. Яна можа быць скурнай, лёгачнай, кішэчнай і сэптычнай, суправаджаецца атручэньнем і трасцай. Чалавек звычайна заражаецца ад жывёлы — даглядаючы яе або апрацоўваючы трупы. Можна заразіцца і праз глебу, бо споры ў ёй жывуць да 100 гадоў. Чалавек пачынае хварэць праз два-тры дні пасьля заражэньня. Апошні выпадак, калі ў Беларусі захварэў на вуглік чалавек, быў зафіксаваны ў 1982 г. у Смалявіцкім раёне. Быдла не здыхала ад гэтае хваробы ад 1999 г. У краіне 500 месцаў, дзе зафіксаваныя споры вугліку: гэта быдлячыя могільнікі ды выганы.

Вуглік можна лёгка адолець пры дапамозе сучасных антыбіётыкаў, галоўнае рана пачаць лячыць.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі29

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць