Навіны за тыдзень

 

Паўстае новая партыя

Калі на зьезьдзе Народнай Грамады апанэнтам Міколы Статке-віча ня ўдасца дабіцца нулявога варыянту — у старшыні не вылучаюцца ні Статкевіч, ні Кароль — апазыцыя гатовая правесьці свой зьезд, каб на ім закласьці новую партыю. Ужо на гэтым тыдні пройдуць паседжаньні суполак, якія маюць абраць дэлегатаў. Каб зарэгістраваць партыю, трэба 1000 чалавек, Аляксей Кароль не сумняецца, што кворум будзе. Ён жа ўзначаліць новую партыю, калі на старшыню адмовіцца балятавацца Мечыслаў Грыб. Учора ў Горадні ўсе мясцовыя партарганізацыі байкатавалі абласную канфэрэнцыю, якую склікаў Статкевіч.

ЗБС зачыняюць

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў, якое вядзе гісторыю ад 1989 г. і налічвае 2 тыс. сяброў, можа быць зачыненае. За год ЗБСаўцы атрымалі аж 5 папярэ-джаньняў ад Мінюсту. Нягледзячы на адно абскарджанае ў судзе, астатніх дастаткова, каб зачыніць арганізацыю. Кіраўнічка Крысьціна Вітушка (дзяв. Сідун) лічыць, што актыўны ціск усчаўся пасьля таго, як ЗБСаўцы пачалі высьвятляць, ці адпавядае беларускаму заканадаўству прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў ВНУ.

Улады сканфіскуюць
у насельніцтва частку зброі

Палата прадстаўнікоў у аўторак зь пятага заходу адобрыла праект закону аб зброі. Дасьведчаныя асобы лічаць спрэчным наступны параграф: “Баявая зброя (акрамя ўзнагароднай), якая знаходзіцца ва ўласнасьці грамадзянаў, падлягае канфіскацыі на адплатнай аснове ў парадку, што вызначаецца прэзыдэнтам краіны”.

Эдвард Людовіч


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0