Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч і ягоныя паплечнікі наведалі Міністэрства юстыцыі. Яны падалі заяўку на рэгістрацыю Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання Рух «За Свабоду».
“Рэгістрацыя грамадскага аб`яднання «Рух «За Свабоду» з’яўляцца адным з індыкатараў дэмакратызацыі сённяшняга аўтарытарнага рэжыму. Мы хочам, каб Рух “За Свабоду” аб`яднаў сотні тысяч актыўных людзей, якія выступаюць за дэмакратызацыю і незалежнасць нашай краіны, за еўрапейскі шлях яе развіцця. Мы вызначылі пяць галоўных накірункаў нашай дзейнасці, гэта абарона правоў чалавека, пабудова грамадзянскай супольнасці, захаванне незалежнасці і суверэнітэту, правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў, а таксама еўрапейскі вектар развіцця нашага грамадства”, -- заявіў палітык.
20 мая ў Гродна прайшоў устаноўчы сход Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання Рух "За Свабоду". Старшынёй аб’яднання быў абраны Аляксандр Мілінкевіч. Яго намеснікамі Юрась Губарэвіч і Віктар Карняенка. У сходзе прынялі ўдзел калі 100 актывістаў з усёй Беларусі.
Такой поп-арт-машыны, як у Міла, больш ні ў кога няма. Рэцэпт прыгажосьці просты: адна шкляначка кіслаты.