Паштовая скрынка

Яўгену Л. зь Менску. У тэксьце ўкраінскага гісторыка няма такіх фактаў ці ацэнак бітвы пад Воршай, якіх нельга было б знайсьці ў беларускіх падручніках па гісторыі. Розьніцца ён ад працаў Сагановіча ці Чаропкі хіба праўкраінскімі акцэнтамі.

Юр’ю Ф. з Гомлі. Артыкул Ваш надрукаваць ня можам — многа на тэму бэн Ладэна пісала «НН» і іншыя выданьні. Дый Беларусь на чатырох старонках у Вас згадваецца толькі раз — і тое дзеля неабавязковага параўнаньня.

Сьцяпану Л. зь Менску. У пару, калі большасьць людзей займалася фізычнаю працай, кумірамі былі людзі інтэлектуальных прафэсій. У пару, калі большасьць людзей працуе інтэлектуальна, куміраў дае найперш спорт. Гэта натуральна, і проста наракаць на такі стан ня мае сэнсу.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0