Cупрацоўнікі ідэалагічных службаў Гродна актывізавалі прапагандысцкую працу па абмеркаванні праекта закона «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах для асобных катэгорый грамадзян».

Некалькі дзесяткаў інфармацыйных групаў, створаных пры непасрэдным удзеле ўпраўлення па ідэалогіі Гарадзенскага аблвыканкама, штодзённа сустракаюцца з працоўнымі калектывамі вобласці, пенсіянерамі і студэнтамі. На сустрэчах прапагандысты ад улады тлумачаць жыхарам Гродзеншчыны аб тым, што паводле новага закона сацыяльная дапамога будзе пераразмеркаваная і яе змогуць атрымаць тыя катэгорыі грамадзян, якім гэта найбольш неабходна.

На сустрэчы з прадстаўнікамі аддзелаў па ідэалогіі розных узроўняў у прымусовым парадку вымушаны прыходзіць як працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, так і жыхары сельскай мясцовасці. Прычым з‑за недахопу кадраў прапагандысцкія абавязкі ўлады усклалі на сяброў БРСМ і чынавенства з выканаўчых камітэтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?