Паштовая скрынка

 

Паўлу К. зь Менску. Аўтарскае самакапаньне не заўсёды цікавае чытачам. Калі ўжо ніяк безь яго нельга, пачытайце, як выкручваюцца ў такой сытуацыі Ірвін Уэлш або Максім Гарэцкі.

Яўгену Л. зь Менску. Пазнавата прынесьлі матэрыял. Выстава, пра якую пішаце, сканчалася ў дзень выхаду наступнага нумару газэты.

Юр’ю С. Праблема, якую Вы ставіце, падаецца ў вялікай меры надуманай. Скарына мог быць і гуманістам, і хрысьціянінам адначасова. Адно другога не адмаўляе.

Алёне А. з Бабруйску. Прывітаньне гурту “Край”. Падзяляем Вашыя спадзяваньні на ягоную вялікую будучыню.

Яну Н. зь [email protected]. Грышына мы паважаем і таму зь любасьцю назвалі цёплым беларускім словам “халяўшчык”.

Міколу Ж. з Пружанаў. Ваш артыкул на 90% складаецца з патрыятычнае патэтыкі. Даводзіць чытачам, што яны мусяць шанаваць сваё, трэба ня заклікамі, а інфармацыяй, якая б уздымала прэстыж беларушчыны ў іхных вачах. Што да гімну, дык напішыце лепей, што кажуць пра яго пружанцы.

Міхасю М. з Баранавіч. Пра манаскі ордэн камуністаў пісаў яшчэ Караткевіч. Апроч таго, у Вашым артыкуле пра іх няма ніякае жывінкі, ніякага цікавага эксклюзыўнага факту, душэўнай драбніцы. Чыста энцыкляпэдычная інфармацыя.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0