Апошняе вычварэньне Эдзіка Тарлецкага

Вось ужо каторы раз у інтэрвію беларускай прэсе (“Белорусская газета”, “Беларуская маладзёжная”, “День” і г.д.) кіраўнік мясцовых геяў і лесьбіянак Эдвард Тарлецкі згадвае маё імя і сьцьвярджае, што хацеў бы, прабачце, заняцца са мною сэксам. Рэплікі збольшага непрыстойныя, але сыстэматычныя, таму адказаць трэба — каб усе зразумелі, адкуль растуць ногі ў гэткага вычварэньня.

 

Я магу ўявіць заклапочанасьць Эдварда – ён усё-такі найбуйнейшы homo sexualist у Беларусі. Таксама вядома, што ягоная ліга сэксменшасьцяў “Лямбда” займаецца ня толькі фізіялягічнымі вычварэньнямі, але і адкрытай дыскрэдытацыяй дэмакратычнае грамадзкасьці ў краіне. Зьяўленьне гей-сьцягоў, гей-парадаў і іншых гей-правакацыяў на мерапрыемствах зь бел-чырвона-белай сымболікай, на дэманстрацыях супраць рэжыму й урачыстых сходах зьневажае ўвесь нацыянальны рух, дае выключныя аргумэнты БТ і зводзіць сутнасьць паняцьця “правы чалавека” да правоў на рэкляму разбэшчанасьці й зла.

Згаданыя пасажы Э.Тарлецкага і ёсьць такой тыповай правакацыяй. Такім чынам кіраўнік “Лямбды” помсьціць за адзін выпадак у ліпені 2001 г. Тады арганізацыйны камітэт Кангрэсу беларускай моладзі большасьцю галасоў афіцыйна адмовіўся запрасіць лігу сэксменшасьцяў “Лямбда” на ўрачысты сход у якасьці арганізацыі-ўдзельніка. З той пары я, як кіраўнік аргкамітэту, і стаў найпершай мішэньню для “дасьціпных” выказваньняў Тарлецкага.

У тым жа інтэрвію “Дню” Тарлецкі сьцьвярджае, што ён – “веруючы”. Пабойся Бога, Эдзік! Пэдэрастыя, паводле Бібліі, сьмяротны грэх, а ейная прапаганда – тым больш. Таму паталягічная нянавісьць Эдзіка да хрысьціянства цалкам вытлумачальная.

Эдварда Тарлецкага мне давядзецца расчараваць. Як хрысьціянін і проста нармалёвы чалавек, я стаўлюся да гомасэксуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей. Сам факт іх існаваньня ёсьць вынікам сапсаванасьці й грэшнасьці сьвету. Пры выглядзе мужчынаў, якія ня здольныя кахаць жанчынаў, у мяне ўзьнікае толькі прыкрае пачуцьцё жалю – як пры выглядзе аднаногіх, сьляпых або шызафрэнікаў.

Сам я, дзякуй Богу, гетэрасэксуал. Мне падабаюцца жанчыны, і я лічу, што гэта натуральна. Эдварду Тарлецкаму я ўсё-такі раю спачатку схадзіць да сэксапатоляга, а потым – у царкву ці касьцёл. Калі пакаяцца і ўвераваць у Хрыста – Бог збавіць. І ад вычварэньня, і ад д’ябла, і ад навязьлівых ідэяў.

Павал Севярынец

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0