Паштовая скрынка

 

Сяргею Б. з Гомелю. Файную тэму ўздымаеце ў сваім допісе — мужчына ў школе. Але раскрываеце Вы яе недастаткова, дый абраная форма — палеміка з кімсьці, адказ на чыесьці словы — заблытае чытача, калі той ня ведае кантэксту. Трэба або запоўніць усе кантэкстуальныя “дзіркі”, або зрабіць з допісу камусьці звычайны артыкул пра праблему.

Віктару Л. з Воршы. Дашліце Ваш ліст у рэдакцыю “БДГ”. Яны мусяць надрукаваць. Нам іх крытыкаваць у дадзеным выпадку няма як.

Ігару П. з Паставаў. Вашыя апавяданьні нам не падыходзяць.

Ёзафу Б. зь Менску. Колькі людзей, столькі густаў. Мінус Вашае крытыкі ў тым, што не прапануеце ніякага выйсьця. Дый заўвагі часам не абгрунтоўваеце. Проста вінаваціце.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0