Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 13 (275), 5 красавіка 2002 г.


Лісты ў рэдакцыю

 

Руплівец эспэранта

“НН” у №11 закранула тэму беларускіх эспэрантыстаў. Мне здаецца, што карціна беларускага эспэрантызму будзе няпоўнай бяз постаці Адама Паўлюкаўца.

Адам Паўлюкавец быў шчырым нацыяналістам. Пазнаёміўся я зь ім, калі вучыўся на трэцім курсе ў Інстытуце замежных моў. Тады мы жылі зь ім у адным пакоі на трэцім паверсе ў інтэрнаце на Омскім (цяпер Румянцава) завулку. (Цяпер з гэтага будынку зрабілі навучальны корпус “Д” Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, а студэнты называюць яго “ды-білдынгам”.) Адам вучыўся на факультэце францускай мовы, і пра яго хадзіла легенда, што ад студэнцкай стыпэндыі ён яшчэ нешта ўмудраўся адсылаць маці ў вёску, ёй на пражыцьцё. Пабачыўшы худую постаць Адама, няцяжка было даць веры.

З сабою ў наш пакой Адам прынёс ладную скрыначку, дзе акуратна стаялі капэрты зь лістамі ад ягоных карэспандэнтаў. А іх у яго было шмат, бадай з усяго вядомага тады нам сьвету, нават зь нерэальна далёкай Бразыліі. Менавіта ў яго я ўпершыню пабачыў заходнія школьныя падручнікі, якія ўразілі мяне высокай якасьцю паліграфіі, кніжкі кішэннага фармату і недасяжныя па ідэалягічных меркаваньнях творы малакамуністычнага зьместу. Ад яго я даведаўся, што ён – адзін з сакратароў Міжнароднага саюзу эспэрантыстаў, што колькі часу таму ён атрымаў запрашэньне на чарговы міжнародны зьезд эспэрантыстаў, але кагэбісты параілі яму паведаміць арганізатарам, быццам ён хворы і ня можа прыехаць, што ён катэгарычна адпрэчыў.

Я ня ведаю, якія стасункі пасьля гэтага былі паміж КГБ і Адамам, пэўна, як у тым Гашкавым рамане, “streng behüten, beobachten”. Мой падсьвядомы антыкамунізм стаў яшчэ больш акрэсьленым, калі я пачуў Адамава палітычнае крэда – “Расейскія калянізатары, марш у сваю Расею!” Гэтая квінтэсэнцыя палітычнай праграмы і па сёньня наймілейшая майму сэрцу нацыяналіста.

Пасьля 1969 г. я згубіў сьлед Адама. Але праз тузін гадоў у беластоцкай “Ніве” натрапіў на ягоны допіс, напісаў яму, і мы з задавальненьнем аднавілі кантакты ды час ад часу ліставаліся.

Адам жыў у Менску, працаваў на заводзе шасьцерняў на мэталарэзным станку. Ягонае жытло было недалёка ад Усходняга аўтавакзалу; у мае рэдкія наведваньні Менску я заўсёды тэлефанаваў яму, і мы сустракаліся то ў ягонай невялікай кватэрцы, поўнай кніжак, то на лавачцы ля станцыі. Пазьней Адам кінуў працу на заводзе і зарабляў на жыцьцё перакладам рэлігійнай літаратуры для грамады пяцідзясятнікаў, да якой ён далучыўся. Тая ж грамада і апранала яго з гуманітарных пасылак.

25 студзеня 1993 г. Адам падараваў мне сваю кніжку “Мова эспэранта” з дарчым надпісам. Гэтая кніжка (А.Паўлюкавец. Мова эспэранта. Практычны дапаможнік. – Менск: Навука і тэхніка. 1992) стаіць на маёй кніжнай паліцы як напамін пра сябра.

Колькі словаў пра 158-старонкавую кнігу. Яна мае нарыс гісторыі эспэрантысцкага руху ў Беларусі, ладную практычную граматыку, практыкаваньні і навучальныя тэксты, узоры беларускай паэзіі на мове эспэранта – ад Скарыны да Новіка-Пеюна, зь якім меў знаёмства Адам. Бальшыня перакладаў зроблена самім Адамам Аляксандравічам. Напрыканцы, як і мае быць, – 26-старонкавы эспэранта-беларускі слоўнік ды бібліяграфія. Наклад кнігі быў 4000 асобнікаў.

У канцы 1994 г. мяне адправілі на курсы кваліфікацыі ў Менск. Пачыналася расейская агрэсія ў Чачэніі, і мы зь цікавасьцю сачылі за падзеямі, якія спраўна асьвятляла “Свабода”, праз маленькі кішэнны прыймач. Антончык даймаў Лукашэнку дакладам пра карупцыю, я набыў для сваёй калекцыі газэт “Звязду” зь белай старонкаю...

Калі я ўрэшце патэлефанаваў Адаму, ягоная ўдава паведаміла мне, што Адама болей няма. Я быў такі ўражаны, што ні аб чым не распытваў. Што пытаць – няма сябра…

Засталася кніжка, ёсьць людзі, якія могуць сказаць болей пра энтузіяста-эспэрантыста. Я ж распавёў, што ведаю.

Мікола Бусел, Дуброва


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў8

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як у Расіі жахліва катавалі ўкраінскую журналістку Вікторыю Рошчыну13

У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку25

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну24

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць4

У Арызоне на хуткасці 340 км/г перакулілася лодка, якая спрабавала пабіць рэкорд хуткасці1

Мінчук месяц змагаецца з таблічкай «Купляйце беларускае» ў краме: яе прымацавалі на расійскія сыркі4

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч12

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне14

Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў8

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць