Большасьць беларусаў супраць аб’яднаньня

41% беларусаў і 67% расейцаў лічаць, што прэзыдэнт павінен быць адзіным для дзьвюх дзяржаваў, 52% беларусаў і 26% расейцаў мяркуюць, што ў кожнай краіны мае быць свой прэзыдэнт. Такі вынік апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага ў лютым мэдыягрупай “Саюз” і групай кампаній “Monitoring.ru” на тэму “Грамадзкая думка пра Саюзную дзяржаву Расеі й Беларусі” сярод 2026 грамадзянаў Расеі і 605 грамадзянаў Беларусі ва ўсіх рэгіёнах абедзьвюх дзяржаваў. Паколькі апытаньне было праведзенае лабістамі аб’яднаньня, рэальныя лічбы, трэба думаць, на сёньня яшчэ больш несуцяшальныя для інтэгратараў.

Наконт адзінага парлямэнту станоўча выказваецца 41% беларусаў і 63% расейцаў, пра адзінае войска – адпаведна 35 і 72 працэнты, стварэньне адзіных спэцслужбаў ухваляюць 49% і 64%. За незалежныя парлямэнты выступаюць 51% беларусаў і 29% расейцаў, за незалежныя войскі – адпаведна 57% і 22%, за незалежныя спэцслужбы – 40 і 28 працэнтаў. І толькі за адзіную эканамічную прастору (“як у Эўразьвязе”) выказваюцца 83% беларусаў і 84% расейцаў (супраць – 6% і 8%), за адзіную валюту – адпаведна 73% і 81% (супраць – 18% і 11%).

Паводле БелаПАН


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0