Хлопца, які катаўся на ровары па горадзе, зьбіў аўтамабіль.
Аляксей Савін нарадзіўся 15 траўня 1986 г. у Чалябінску. Аднак практычна ўся гульнявая кар’ера прайшла ў Беларусі. Тут ён выступаў за «Гомель», а таксама менскія «Юніёр» і «Юнацтва». У складзе апошняй стаў двухразовым чэмпіёнам краіны (2005, 2006).
У свой час Аляксей Савін вырашыў прыняць беларускае хакейнае грамадзянства. Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Канадзкі спэцыяліст Глен Хэнлан замацаваў Савіна ў складзе нацыянальнай каманды. Хакеіст выступаў на чэмпіянаце сьвету‑2006 у Рызе.
Літаральна празь некалькі дзён Аляксей Савін мусіў вярнуцца ў Менск, каб пачаць рыхтавацца да новага сэзону.
0
0
0
0
0
0