Лісты ў рэдакцыю
Kali ūvaskres Chrystos
Zajmajučysia paleahrafijaj, ja znajšoū vielmi cikavy fakt: Dyjanis Mały, jaki zajmaūsia vyličeńniem paschalij, prapanavaū uvieści Eru Chrysta. Zhodna ź jahonymi raźlikami, Era pačałasia ū 753 hodzie ad zasnavańnia Rymu (Rym zasnavany ū 753 da n.e.). Jon dakładna vyznačyū datu ūvaskresieńnia Chrysta: 25 sakavika 31 hodu n.e.
Cieraz 1887 hadoū była “ūvaskrešana” biełaruskaja dziarżaūnaść — BNR.
Siaržuk Lieskieć z tut.by
Non nocere
Дасылаю Вам ліст у адказ на выступ Алеся Чобата на радыё “Рацыя”, які вы надрукавалі.
У сваім выступе, шаноўны сп.Чобат, Вы кажаце, што займаецеся аналізам і атаясамліваеце яго з разбурэньнем. Вы лічыце, што “кожны лекар займаецца раскладам, разбурэньнем, бо перад тым, як чалавека лячыць, трэба яго дасьледаваць”. Я працую доктаркай і кожны дзень дасьледую людзей. У мэдыцыне існуе прынцып: “non nocere” (не пашкодзь). Лекар заўсёды дакладна ўзважвае неабходнасьць і рызыку адмоўных наступстваў дасьледаваньня. І калі яны могуць значна пагоршыць стан хворага і нават выклікаць ягоную сьмерць, лекар адмаўляецца ад такога “аналізу” і шукае іншы шлях. Але бываюць выпадкі, калі лекар, апантаны мэтай дасьледаваньня хворага, можа яго загубіць (“разбурыць”). Апантаныя аналягічнай ідэяй палітыкі могуць “разбурыць” народ. Таму мне вельмі хацелася б пажадаць палітыкам, а таксама тым, хто займаецца палітычным “аналізам”, кіравацца асноўным мэдыцынскім прынцыпам – “non nocere”.
Галіна Гурыновіч, пас.Лясны (Меншчына)
Ізноў пра Google
Часам ствараецца ўражаньне, што беларуская справа згаджаецца з сваёй выключнасьцю, якая абарочваецца ізаляванасьцю, штучна адасабляецца ад дня сёньняшняга і з аптымістычным недаверам глядзіць у будучыню.
Спадзяваньні ўскладаюцца на лёс: маўляў, краіна стане беларускай стыхійна. Стыхія ўвядзе гімнам “Магутны Божа”, паздымае новыя старыя сьцягі і ўздыме старыя новыя. Сёньняшні час аддаецца крытыцы, абвяшчаецца варожым і пакідаецца недзе збоку. Між тым, праца для сёньня не сыходзіць у пясок, а прыносіць даволі аптымістычныя вынікі. Штодня на беларускай старонцы “Google”, пра якую газэта пісала ў мінулых нумарах, тысячы людзей робяць 3000 запытаў. І гэта пры тым, што беларускі сэрвіс існуе лічаныя месяцы. Кожныя паўхвілі – новы запыт – роўны пульс здаровага беларускага Сеціва.
Андрэй Чык, Варшава