Перадае радыё "Свабода": Ноч не была такой ужо лёгкай. Усе падыходы да плошчы кантралююцца супрацоўнікамі міліцыі, і тыя людзі, якія з намётавага лдягеру, якія паспрабавалі у адзіночку ці ў некалькі чалавек адыйсьці кудысьці па ежу ці цёплыя рэчы, былі затрыманыя.

Уначы агулам было затрымана каля 30 чалавек. Сярод іх - давераныя асобы А.Мілінкевіча А.Лябедзька, А.Дабравольскі, А.Янукевіч, актывісты Зубра і іншых моладзевых арганізацыяў.

Пакуль нічога пра іх лёс не вядома. Хутчэй за ўсё яны знаходзяцца ў адным з пастарункаў міліцыі. магчыма нават у спэцпрыёмніку на Акрэсьціна - дакладна будзе вядома цягам сёньняшняга дня.

Гэтую ноч правёў на плошчы і Аляксандар Казулін.

Маладыя людзі ўвесь час крычаць "Застаемся! Будзь разам з намі!"

А.Мілінкевіч зьвярнуўся да прысутных, падзякаваў ім - тым, хто прастаяў усю ноч і пачаў новую гісторыю Беларусі. А.Мілінкевіч заклікаў іх пратрымацца яшчэ дзень і яшчэ адну вялікую масавую акцыю распачаць а 18.30 зноў на Кастрычніцкай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0