Людзі тыдня

 

Удзень 14 траўня на 25-м кілямэтры шашы Заслаўе—Калодзішчы ў аварыю трапіў Уладзімер Мулявін. “Пясьняр”, які ехаў на сваім “Мэрсэдэсе-420”, ня даў рады кіраваньню — машына вылецела на ўзбочыну, некалькі разоў перакулілася і далася ў дрэва. Мулявін у крытычным стане трапіў у 2-ю клінічную больніцу Менску.

Футбольны трэнэр Валеры Лабаноўскі любіў сваю бацькаўшчыну і сваю працу. Л.Кучма прысвоіў яму званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна.

Папа Ян Павал II адкінуў магчымасьць добраахвотнай адстаўкі. У суботу папу споўніцца 82 гады, ён цяжка хварэе. Апошнім пантыфікам, які сам пайшоў у адстаўку (у 1294 г.), быў Цэлестын V.

17 траўня спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэньня бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, які прапаў разам зь Віктарам Ганчаром. З гэтай нагоды з 13-й да 14-й АГП ладзіць ля ўнівэрсаму “Цэнтральны” ў Менску акцыю “Ланцуг неабыякавых людзей”.

МЗС Беларусі настойвае на працягу пошуку грамадзяніна Беларусі Аляксандра Новікава, які загінуў на касмадроме Байканур 12 траўня ў выніку абвалу даху. Астатніх ахвяраў ужо знайшлі і хацелі спыніць пошукі.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0