19.06.2007 / 16:10

БТ паказвае фільмы паводле Быкава і пра Быкава ТВ, 20—22 чэрвеня 6

Дакумэнтальная стужка «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі», «Яго батальён», «Знак бяды».

БТ, 11.25

Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі

Беларусь, 2004, 26 хв.

Рэжысэр: Сяргей Гайдук

Жанр: Дакумэнтальны фільм

Карціна Сяргея Гайдука, зьнятая на Беларускім відэацэнтры, распавядае пра франтавы досьвед Васіля Быкава – і як гэты досьвед пераламляўся ў кнігах пісьменьніка. Стужка абапіраецца на аўтабіяграфічную «Доўгую дарогу дадому», што выклікала насьцярожанасьць чынавенства. Але карціну пра Быкава паказваюць.

20 чэрвеня

БТ, 12.35

Яго батальён 1-я сэрыя

Беларусь, 1989, каляровы, 137 хв.

Рэжысэр: Аляксандар Карпаў-ст.

Ролі выконваюць: Віталь Зікора, Анатоль Вядзенкін, Любоў Германава, Андрэй Кашкер, Лянёў Ігар, Дзьмітры Мацьвееў, Барыс Руднеў, Валер Філатаў, Вадзім Якаўлеў

Жанр: Ваенная кінааповесьць

Стужка пастаўлена паводле аднайменнага твору Васіля Быкава.

21 чэрвеня

Лад, 09.05 і 22.10

Знак бяды 1-я сэрыя

БТ, 12.35

Яго батальён 2-я сэрыя

22 чэрвеня

Лад, 09.05 і 21.50

Знак бяды 2-я сэрыя

Усе фільмы

0
Бульбашэўскi / Адказаць
19.06.2007 / 16:36
Аднака час паказу фiльмаў - далёка не прайм-тайм. У 11-12 гадзiн дня людзi альбо працуюць, альбо вучацца.
0
Спадар Мікола / Адказаць
19.06.2007 / 17:36
Я тое ж самае адразу падумаў.. Лепш бы хоць уначы пусцілі - быў бы шанец паглядзець у тых, хто хоча
0
Калдыр / Адказаць
19.06.2007 / 20:15
на якой мове фільмы?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру