20.06.2007 / 07:27

Дастабілізіравалісь да Белачкі 4

Шаноўны Павал Ізотавіч, чытаючы апошнімі часамі Ваша выданне, зацікавіўся цікавым грамадска-палітычным феноменам – мова пра дзіўную моду, якая ахапіла частку грамадзян - ствараць асяродкі арганізацыі «Белая Русь».

Шаноўны Павал Ізотавіч, чытаючы апошнімі часамі Ваша выданне, зацікавіўся

цікавым грамадска-палітычным феноменам – мова пра дзіўную моду, якая ахапіла частку грамадзян - ствараць асяродкі арганізацыі “Белая Русь”. Тыдня не праходзіць, каб ваша выданне не напісала, што там або там звычайныя грамадзяне не забілі адзін воднаму стрэлку каб аб’яднацца пад дахам згаданай структуры.

У выніку нараджаецца нешта дзіўная і прыкольная.

Вось як бачаць, калі верыць вашай газеце, фізіяномію новага грамадска-палітычнага акцёра самі удзельнікі сходаў БР у Віцебску і Гомелі.

Белая Русь будзе займацца пытаннем чэкавых апаратаў, продажу касметыкі у камках і іншымі гемарамі бізнесменаў. «Я нахожусь здесь потому, что заявленные цели «Белой Руси» совпадают с целями моей организации, — объяснила директор предпринимательского объединения «Единство» Инна Кустова. —Думаю, «Белая Русь» — как раз та организация, которая поможет бизнесу и власти находить точки соприкосновения».

Белая Русь стане нейкай фірмай, якая працуе на рынку сельскагаспадарчых паслуг, праўда плаціць там будуць хренова, галоўным чынам, мазгі патрыятызмам кампасіраваць. «Я не за льготами сюда пришел, а работать на благо страны», — коротко определил свои приоритеты знаменитый комбайнер Николай Герилович.

Белая Русь заўтра – гэта нешта кшталту тусоўкі для тых, хто не дружыць з галавою, аднак вельмі спецэфічна: «Нельзя быть равнодушным», — считает руководитель предприятия».

Нарэшце, Белая Русь – будучы клуб для былых сяброў БРСМ, якім за сорак, а яны ўсё маладзяцца і маладзяцца. «Старший электромеханик Руслан Анашкин. «В «Белой Руси» смогут раскрыть свой потенциал люди, переросшие по возрасту БРСМ, но по убеждениям и складу характера не желающие расставаться с общественной деятельностью».

Слухайце, СП. Якубовіч, як хочацца каб Белачка (прабачце за фамільярную назву Белай Русі) хутчэй стала на ногі, карэктней сказаць на заднія лапы.

Дам дзесяць баксаў каб пабачыць пенсіянераў, якія паўзуць да польскай амбасады каб успомніць бересемаўскую маладосць – папіліць дрэва ў знак пратэсту супраць утручання Варшавы ў нашы ўнутранныя справы.

І гэта вобласці будучай дзейнасці БР, якія прыкінулі толькі па выніках збораў у Віцебску і Гомелі, А што будзе пасля таго, як адбудуцца бэрешныя курултаі ў іншых абласных гарадах? Чакаю з нецярпеннем.

Ваш фанатычны чытач

Лёлік Ушкін

0
крылаты назоў / Адказаць
20.06.2007 / 14:43
Белачка пайшла ў народ!!!
0
Філёляг-самавук / Адказаць
20.06.2007 / 16:27
Адна БелКА ужо ляснулася :-)
0
Edge / Адказаць
22.06.2007 / 15:42
A camu na narkamaucy?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру