апытаньне “НН”

Ці зьмянілася Вашае стаўленьне да NATO пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра гатоўнасьць зблізіцца з альянсам?

Павал Латушка, кіраўнік прэс-службы Міністэрства замежных справаў: Як службовая асоба, я не магу камэнтаваць заявы прэзыдэнта.

Іван Пашкевіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў: На маё стаўленьне да NATO гэтая заява не паўплывала. Я заўсёды лічыў, што гэта самы моцны блёк, зь якім супрацоўнічаюць усе дзяржавы сьвету. І толькі Беларусь шукала свой шлях між трох бяроз... А заява была слушная. Крыўдна толькі, што яна зробленая пад уплывам Кучмы.

Сяргей Касьцян, кіраўнік выдавецкага холдынгу “Літаратура і мастацтва”: Маё стаўленьне не зьмянілася. Я па-ранейшаму стаўлюся да NATO адмоўна.

Фёдар Котаў, кіраўнік прэс-службы КДБ: Я не жадаю ўдзельнічаць у вашым прэс-апытаньні.

Алена Скрыган, Партыя камуністаў беларуская: На маё стаўленьне гэтая заява не паўплывала. Такія выказваньні — сёньня адно, заўтра другое — сьведчаць, што ў нашага кіраўніцтва няма цьвёрдай пазыцыі.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0