Ураджэнец Сьветлагорску Віктар Кульбачэнка меў тытул Сьнежны Барс. Горнымі ўзыходжаньнямі Віктар захапіўся яшчэ ў 1981 г. Па прафэсіі лекар — скончыў Менскі мэдыцынскі інстытут.
У апошнія гады зьмяніў шэраг прафэсій, пераключыўся на прамысловы альпінізм. Галоўнае спартовае дасягненьне вяршыня Канчанджанга (8586 м), у кастрычніку 1994 г., у рамках Першай нацыянальнай беларускай экспэдыцыі ў Гімалаі.
Да Масквы Віктар Кульбачэнка працаваў у Барысаве доктарам‑гігіеністам. У красавіку яму споўнілася 45 год.