20.06.2007 / 09:02

Гарэў Дом радыё 1

Пажар на паддашшы будынку пачаўся па 16‑й гадзіне. Вялікая колькасьць вады лілася зьверху па сьценах будынку і ўнутры яго — па лесьвічных пераходах.

19 чэрвеня па абедзе ў Менску гарэў будынак Дому радыё.

Пажар на паддашшы будынку пачаўся па 16‑й гадзіне. Пажарныя Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, якія прыбылі да будынку Дому радыё, хутка лякалізавалі ўзгараньне.

Вялікая колькасьць вады лілася зьверху па сьценах будынку і ўнутры яго — па лесьвічных пераходах. Хвілін праз дваццаць агонь затушылі.

Згодна з нашай інфармацыяй, ні студыі, ні апаратура Дому радыё не пацярпелі, толькі на некаторы час адключалася электрычнасьць.

Што было прычынай узгараньня і ці дайшла вада да фанатэкі, пакуль невядома

Радыё Свабода

Дом Радыё
Дом Радыё (вышэйшы будынак). Фота Андрэя Лянкевіча
0
leonid / Адказаць
20.06.2007 / 12:15
znouku brsm ci na dahu cigareti palili
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру