паштовая скрынка

Зьмітру П. з Кастрыцы. Спартовая аналітыка Вам пакуль не даецца. Тэкст атрымаўся занадта літаратурны, рэфлексійны, сапраўды аматарскі.

Міхасю Ю-ку. І “мардаты дзяцюк у “мэрсе”, і “плячысты амапавец”, і “добрапрыстойны сем’янін-абываталь” таксама беларусы. Калі ад усіх-усіх адмежавацца, апынёмся купкай партызанаў на сваёй зямлі.

Галіне П. зь Менску. Дзякуй. Вашыя пажаданьні ўлічым.

В.К. зь Менску. Мы глядзім у будучыню зь вераю і аптымізмам. Незразумела, што Вы маеце на ўвазе, калі гаворыце пра “ліквідацыю беларускай дзяржаўнасьці” як справу вырашаную. Увогуле ж выходзіць як па-біблійнаму: прарокі сьвятла атрымаюць сьвятло, і прарокі цямрэчы мецьмуць цемру.

Андрусю зь Менску. Аналітыкі тыя мо й ня вартыя даверу, але грамадзтва мусіць ведаць і іхную пазыцыю. Каб параўнаць з нашай.

І.К. з Салігорску. Вашыя моўныя заўвагі перадалі спэцыялістам. Як на прыватныя абвесткі яны завялікія.

М.Л. зь Пінску. Маеце рацыю.

М.К. з msn.com. Ня так.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0