Выйграла 16-гадовая

1 ліпеня ў рэдакцыі “НН” адбыўся розыгрыш прызоў для падпісчыкаў. Галоўны прызпадарожжа ў Палангу — выйграла Алена Точка з вуліцы Лабанка ў Менску.

Рэдакцыя ўжо адшукала шчасьлівую пераможцу. Аказалася, дзяўчыне 16 гадоў, і ў падобным конкурсе яна ўдзельнічала ўпершыню. На шчасьце, тыдзень таму яна атрымала пашпарт, а вось дазволу на выезд за мяжу пакуль ня мае. Прыйдзецца пасьпяшацца!

Фотаальбом Міхася Раманюка “Беларускія народныя крыжы” дастаўся Міколу Арцюхову з вуліцы Красіна ў Менску. “Выбраныя творы” Мікалая Ўлашчыка выйгралі: Натальля Цярохіна, П.Шаціла і А.Будзянок (усе зь Менску). “Выбраныя творы” Цёткі выйгралі: А.Харланчук зь Сьветлагорску, А.Карповіч зь Менску і А.Ясінскі зь Віцебску. “Аповесьці і апавяданьні” Фёдара Дастаеўскага ў перакладзе Андрэя Каляды выйгралі: В.Дземяновіч, А.Дзям’яненка і В.Яржамкоўскі зь Менску. Кнігу Генадзя Сагановіча “Невядомая вайна. 1654—1657” выйгралі: М.Сьцебурака зь Вялейкі, В.Козіч, Ул.Цярохін, А.Самадураў, Мікалай Усьцімчук, Л.Клімянкова, Ул.Зайчанка (усе зь Менску), С.Кульбіцкі са Слуцку, У.Трацьцяк са Жлобіна, Дз.Мудрэнка зь Ліды, “Нарыс гісторыі Беларусі” Генадзя Сагановіча выйгралі: А.Маркоўка зь Менску і Ганна Клакоцкая з Ізабеліна. Зборнік “Верш на свабоду” выйгралі: Зьміцер Собаль зь Пінску, Генадзь Шэпелеў з Барані, П.Новікаў зь Ляснога, А.Ваўчок, З.Лапцёнак, Г.Якаўлева, Сяргей Кірэеў, П.Гур’ева (усе зь Менску), Уладзімер Целяпун з Мазыра, Марыя Борына і С.Шыбкоўскі з Салігорску, Генадзь Кургун з Горадні. “Пахаджанаў” Васіля Быкава выйгралі: С.Ліпінскі з Азярца, Аляксандар Цыбульскі, Алесь Гуркоў, Ніна Багінская, М.Сухі, С.Рудовіч, Сямён і Алена Кручакі (усе зь Менску), І.Цішкоўская з Жыткавічаў, Аляксандар Коўшык з Воршы, Высокаўская сярэдняя школа №1, М.Пагодзін са Жлобіна, А.Асіпенка зь Віцебску, А.Моргаль зь Пінску. Кампакт-дыск “Крамбамбуля” выйгралі: А.Гаравы з Гарадка і Аляксандар Наркевіч зь Вялейкі. Дыск “Hard life Heavy music” выйграў Ігар Грабянчук са Сьветлагорску. Дыск зь песьнямі Сержука Сокалава-Воюша выйграў сп.Плескацэвіч з Гомелю. Дыск “Сэрца Эўропы in rock” дастаўся А.Цюленеву зь Менску. Дыск “HardCore манія: чАду” выйграла М.Гурская з Магілёва. Дыск зь песьнямі Міхася Забэйды-Суміцкага “Ластаўкі ў стрэсе” выйграў М.Фяськоў зь Менску.

Кнігі й дыскі будуць дасланыя поштай усім, хто падаў на абанэмэнтах свой адрас. Хто даслаў абанэмэнты, аформленыя на шапік “Белсаюздруку”, хай паведаміць рэдакцыі свой адрас.

Рэдакцыя “НН” выказвае шчырую падзяку за ахвяраваныя для чытычоў прызы выдавецтву “Беларускі кнігазбор” і ягонаму выканаўчаму дырэктару Генадзю Вінярскаму, сп.Генадзю Сагановічу, сп.Дзянісу Раманюку, сп.Лявону Вольскаму, БМА-group і ейнаму старшыню Віталю Супрановічу.

Наступны конкурс — перад Новым годам. Дык падпісвайцеся!


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0