Прыхільнікі дзяржаўнага рэгуляваньня эканомікі ўмацавалі пазыцыі ва ўрадзе
У дзень сьвята Аляксандар Лукашэнка памяняў склад намесьнікаў прэм’ер-міністра. Сяргей Сідорскі прызначаны першым намесьнікам прем’ера. Анатоль Цюцюноў — новая постаць у кіраўніцтве краіны — намесьнікам прэм’ера. Андрэй Кабякоў, прыхільнік дзяржаўнага ўмяшаньня ў эканоміку, стаў намесьнікам прем’ера — міністрам эканомікі Беларусі.
Сам прэм’ер Навіцкі 4 ліпеня ад’ехаў на адпачынак у Юрмалу (Латвія).
Мікола Бугай