05.07.2002 / 13:00

Уратуйма “Спадчыну”!

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


Уратуйма “Спадчыну”!

Часопіс “Спадчына” перажывае ня лепшыя часы. Да друку падрыхтаваныя першы нумар, прысьвечаны памяці мінулай вайны, і №2–3 пра беларуска-польскія адносіны. Аднак грошай на выданьне няма. Вытворчыя выдаткі вырасьлі ўсьлед за ростам цэнаў на матэрыялы, паслугі і друк. Падпіска і рэалізацыя скараціліся ў выніку зьбядненьня беларускай інтэлігенцыі, навучальных установаў, бібліятэк. Часопіс страціў фундатараў. Калектыву рэдакцыі патрэбны час для адаптацыі да новых умоваў дзейнасьці. Мусім стаць эканомнымі, цікавымі, прываблівымі. І ўсё ж у адзіночку нам ня справіцца. Урад, як вядома, не фінансуе недзяржаўных беларускіх выданьняў. Таму чакаем падтрымкі чытачоў, аўтараў, фундатараў. “Спадчына” – гэта вольная трыбуна для ўсіх і яе неабходна захаваць. “Спадчына” – гэта наша супольная справа, і рабіць яе трэба супольна.

Рэдакцыя часопісу “Спадчына”


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру