05.07.2002 / 13:00

Дзяржаўны гімн РБ

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


дзяржаўны гімн РБ

Мы — беларусы

Словы М.Клімковіча, У.Карызны

Муз. Н.Сакалоўскага

Мы – беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра працуем, сілы гартуем

Мы ў шчасьлівай вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, у бітвах за долю

Свой здабывалі сьцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў,

Наш запаветны сонечны шлях.

Горда сьвяціся ў яснае высі,

Сьцяг пераможны, радасьці сьцяг!

Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру