05.07.2002 / 13:00

О tempora, o мова!

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


о tempora, o мова!

Прыемная камісія

Чытаў я тут газэту вашую і ўніманьне маё прывярнуў заклік прыбіраць кропкі над “і”. Зьявілася ў мяне жаданьня расказаць, як кропкі над літарамі ў нашым горадзе прыбіраюць. У нас па прыкладзе вялікай усходняй Расеі вырашылі кропкі над “ё” прыбіраць. На ўваходзе ў адзін з тутэйшых унівэрсіцетаў бальшымі атчотлівымі буквамі красуецца: “Прыемная камісія”. Не памылюся, калі скажу, што такую процьму зайцоў у Беларусі не забівалі ад часоў апошняй дэнамінацыі. Тут і дарагастояшчую фарбу зэканомілі, і пра дружбу з Расеяй, несматра ні на што, помняць. А абітурыентам дык увогуле добра: мала таго, што на іх бедныя галоўкі ня цісьне экзамэн па г.зв. “беларускай літаратуры”, дык яшчэ й атнашэньне харошае: заходзьце, маўляў, у нас тут вельмі прыемная камісія. Усё правільна, усе давольны, і што яшчэ трэба?

Граждан Усходні


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру