05.07.2002 / 13:00

Паштовая скрынка

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


Паштовая скрынка

Сяргею Б. з Гомелю. Перамяжайце лімэрыкі тэкстоўкамі з простым ці ўскосным вытлумачэньнем рэаліяў або сагамі на тэму. Бяз гэтага нецікава.

Алене Л. зь Пінску. Перадалі Ваш ліст Глёбусу.

Тумашу М. з Магілёва, Юр’ю П. з Гомелю. Пісаць Вы ўмееце — выходзіць жыва й стылёва. Толькі ня маеце пакуль, пра што пісаць. Шукайце вартыя сюжэты.

Міколу В. зь Белаазёрску. Сапраўды, мова — жывы арганізм. Што да ўжываньня рэгіянальных словаў і формаў, дык тут мы імкнёмся трымацца нейкае раўнавагі, бо злоўжываньне, прыкладам, палескімі дыялектызмамі рабіла б мову караваю для вока полацкага чытача.

Вітуні П. з Кастрыцы. З прыемнасьцю прачыталі допіс. Вы адкрываеце для сябе беларускі сьвет, і мы радуемся й захапляемся ім разам з Вамі.

Пятру Д. зь Вялікага Сяла. Нам усе нашыя чытачы аднолькава дарагія. Менавіта таму розыгрыш прызоў быў сумленным.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру