Пра гэты выпадак паведамiў учора падчас сустрэчы з беларускiмi i расiйскiмi журналiстамi мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. Паводле слоў кiраўнiка МУС, старшыня Мiнгарвыканкама не меў прэнтэнзiй да супрацоўнiка ДАI. Мiлiцыянер паводзiў сябе ветлiва i разам з тым прынцыпова. Выпiсаў парушальнiку штраф, хоць мог бы абмежавацца папярэджаннем. Генерал Навумаў свайго падначаленага падтрымаў. «На дарогах ўсе павiнны быць роўныя», — падкрэслiў мiнiстр унутраных спраў.
I яшчэ. Як высветлiлася, кiраўнiк МУС — вялiкi аматар пешых шпацыровак. Прычым на даволi доўгiя адлегласцi. Сёлета, паводле слоў Уладзiмiра Навумава, ён ужо праходзiў 80 кiламетраў за адзiн дзень. Але i гэта не мяжа для мiнiстра. Восенню ён плануе пабiць уласны рэкорд i прайсцi за суткi 100 кiламетраў. «Я лiчу, гэта найбольш даступны спосаб падтрымлiваць сябе ў добрай форме», — патлумачыў мiнiстр.
Кiраўнiк МУС таксама шчыра прызнаўся, што пасля завяршэння сваёй мiлiцэйскай кар’еры хацеў бы быць леснiком.