Адкапалі піянэра

Залаты швайцарскі гадзіньнік ХІХ ст., люлькі XVIII ст., літоўскія соліды XVII ст., нямецкі фенік 1942 г., фрагмэнт статуі піянэра сталінскіх часоў ды купа керамікі — такія забаўныя скарбы ляжалі літаральна пад нагамі ў менчукоў. Усе гэтыя рэчы — здабыча археолягаў, што ўвесь ліпень дасьледуюць падмуркі аднаго з будынкаў былога езуіцкага калегіюму, што за Катэдрай на пляцы Волі. Раскопкі ладзяць Пятро Русаў, Лявон Каладзінскі, Міхал Лашанкоў ды іхныя вучні — студэнты сталічнага пэдунівэрсытэту. Патрэба раскопак выкліканая рэканструкцыяй таго дамка, у які мае хутка засяліцца кардынал Казімер Сьвёнтак.

Віктар Корбут


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0