пытаньне — адказ

Археолягі ці не?

У гэтую суботу прыехаў да мацi ў Бягомаль (дарэчы, ягоная мясцовая назва – “Бегамле”), i вось што мяне там моцна ўразiла. Ля бегамскiх могiлак ёсьць старажытныя курганы, якiя прынамсi да мiнулага году ахоўвалiся дзяржавай (аж пакуль хтосьцi ня скраў дошку з каляровага мэталу, на якой i паведамлялася, што курганы ахоўваюцца). I вось заўчора, калi праходзiў ля могiлак, гляджу, аж на курганах нейкiя археолягi. Ну, думаю, добра, што вучоныя зацiкавiлiся. А пасля спытаў у людзей пра гэтых далакопаў, дык кажуць, што знаходзяць яны нешта, а потым прадаюць недзе. Паважаныя, адкажыце, цi ведаеце вы што пра гэтыя раскопкi? Калi гэта зладзеi, тады, як той казаў, “злодзей мусіць сядзець у турме”. Гэта ж наша спадчына!

Wint з tut.by

Ад рэдакцыі: Як паведаміла старшыня Палявога камітэту Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Валянціна Вяргей, падазрэньні людзей дарэмныя. У Бегамлі праводзілі раскопкі археолягі, якія атрымалі афіцыйны дазвол (“адкрыты ліст”). Наагул жа, калі ёсьць сумневы ў “легітымнасьці” якіх-кольвечы раскопак, лепш за ўсё зьвярнуцца ў аддзел культуры райвыканкаму. Навукоўцы, якія ладзяць раскопкі афіцыйна, маюць рэгістраваць “адкрыты ліст” у гэтай структуры. Тыя, хто капае, ня маючы такога дакумэнту, падпадаюць пад крымінальную адказнасьць.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0