Архіў

Сябры КХП супраць пабудовы калектару

№ 28 (290), 26 ліпеня 2002 г.

Курапаты

Сябры КХП супраць пабудовы калектару

У Курапатах аднавілася супрацьстаяньне. Нядаўна ва ўрочышча прывезьлі трубы для будаўніцтва сьцёкавага калектара і склалі якраз на тым месцы, дзе раней стаяў намёт. Потым будаўнікі пачалі іх апрацоўваць – абмазваць адмысловай смалой. Але завяршыць гэтую справу ім не давялося: у часе абеду, калі рабочых не было каля труб, абмазка зьнікла. А лес у Курапатах не такі ўжо малы, каб у ім лёгка было знайсьці схаванае. Таму праца была прыпыненая на колькі дзён.

Тым часам будаўнікі пачалі капаць экскаватарам траншэю пад трубы. За паўдня яна працягнулася ад дарогі да лесу. Але па абедзе ў Курапатах зьявіліся сябры КХП-БНФ ды не пусьцілі тэхнікі ва ўрочышча. Будаўнікі не рызыкнулі душыць людзей – разьвярнуліся і зьехалі. Нехта прынёс рыдлёўку і пачаў закопваць вялізную, даўжынёю мэтраў 15, траншэю. Потым знайшлася яшчэ адна рыдлёўка, і яшчэ... Працавалі да ночы.

Назаўтра сябры партыі зусім закапалі тую траншэю. Удзельнікі гэтай акцыі кажуць, што не дазволяць ператварыць у балота месца апошняга спачыну ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Бо трубы выводзілі б ваду, якая цячэ па ліўневых сьцёках уздоўж кальцавой дарогі, якраз на месца пахаваньняў.

Г.Р.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць