Ён апублікаваны часопісам «Foreign Policy» і даследчым цэнтрам «Фонд за Мір». Было даследавана 148 краін, у рэйтынг трапілі 60.

Рэйтынг складаецца на грунце 12 крытэрыяў: дэмаграфічная сітуацыя, наяўнасць уцекачоў, сітуацыя з правамі чалавека, магутнасць і падкантрольнасць спеслужбаў, кансалідацыя дзяржаўных эліт і г.д. То бок вызначаецца верагоднасць таго, што можа надарыцца сацыяльна‑палітычны катаклізм.

Першая дзясятка дзяржаваў па нестабільнасці: Судан, Самалі, Зімбабвэ, Чад, Кот’Д Івуар, Конга, Афганістан, Гвінея і Цэнтральна‑Афрыканская Рэспубліка. Што да краін СНД, то там самы нестабільны Узбекістан — 22‑е месца, Таджыкістан — 29‑е, Кыргыстан — 41‑е, Туркменістан — 43‑е, Малдова — 48‑е, Грузія — 58‑е.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0