Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне ўжо гатова, і яго плануецца прыняць на найбліжэйшых пасяджэннях гарвыканкама. «Гэтага рашэння доўгі час чакалі ўсе аператары кабельнага тэлебачання ў Мінску і арганізацыі, якія займаюцца прадастаўленнем інтэрент‑паслуг і развіццём сетак па перадачы звестак», — зазначыў В.Бычкоў.
Гэтая камісія ствараецца з мэтай развіцця ў горадзе сістэм кабельнага тэлебачання і сетак, якія перадаюць інфармацыю, фармавання тэхнічнай палітыкі і перспектывы развіцця сетак, упарадкавання дзеяння аператараў кабельнага тэлебачання. Адміністрацыям раёнаў, паводле слоў Бычкова, даецца права дазваляць будаўніцтва і рэканструкцыю кабельных інфармацыйных сетак, але ўсе рашэнні будуць узгадняцца са ствараемай камісіяй. Арганізацыі, якія займаюцца развіццём інфармацыйных сетак у Мінску, з сярэдзіны ліпеня ўжо могуць звяртацца ў камісію па пытаннях будаўніцтва новых і рэканструкцыі існуючых сетак.
Як адзначыў В.Бычкоў, у Мінску «існавалі праблемы з будаўніцтвам сетак кабельнага тэлебачання, якое раней вялося хаатычна і разрознена». «Так, некаторыя аператары маглі весці будаўніцтва па ўсёй тэрыторыі горада, іншым прадастаўляліся пэўныя вуліцы. Зараз любы аператар зможа падаць заяўку ў камісію, і яна згодна з зацверджаным планам развіцця сетак будзе выдаваць дазвол на будаўніцтва, — сказаў В.Бычкоў. — Цяпер не будзе такога, калі ў цэнтры горада сеткі не будаваліся з‑за нізкай шчыльнасці забудовы жылымі дамамі. Усе хацелі будаваць у спальных раёнах, а ў нас засталося 60 тысяч кватэр, якія прымаюць па тры каналы на эфірную антэну». Паводле слоў В.Бычкова, «камісія ў першую чаргу будзе выдаваць дазвол на будаўніцтва кабельных сетак у тых раёнах, якія пакуль не падключаны». Хаця, паведаміў ён, будаўніцтва сетак у цэнтры горада эканамічна не выгадна — неабходны вялікія ўкладанні, а аддача нізкая.
Паводле інфармацыі В.Бычкова, зараз у Мінску свае паслугі прадастаўляюць дзесяць аператараў кабельнага тэлебачання.