20.06.2007 / 18:24

Узяліся за ЗБС 1

Сёньня раніцай супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў Менскую гарадскую пракуратуру трох моладзевых актывістаў Яўгена Іванюка, Анастасію Шамарэй і Надзею Манцэвіч.

Сёньня раніцай супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным затрымалі каля сваіх дамоў і даставілі ў Менскую гарадскую пракуратуру трох моладзевых актывістаў Яўгена Іванюка, Анастасію Шамарэй і Надзею Манцэвіч.

Як стала вядома ПЦ «Вясна», усім ім былі вынесены афіцыйныя пракурорскія папярэджаньні. У папярэджаньнях, у прыватнасці, вядзецца гаворка пра тое, што «паводле інфармацыі, якой валодае пракуратура Менскай вобласці, маладзёны маюць намер арганізаваць і прыняць удзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі «Заадзіночаньне беларускіх студэнтаў», у дачыненьні да якой маецца ўступіўшае ў законную сілу рашэньне Вярхоўнага суда рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі аб’яднання. Між тым. артыкул 193.1 КК РБ прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ажыццяўленьне такой дзейнасьці. Паводле Закона аб пракуратуры, у яе работнікаў ёсць права выносіць папярэджваньні аб недапушчальнасці падобнай дзейнасьці. У адваротным выпадку моладзь можа быць прыцягнута да крымінальнай адказнасці. Папярэджаньні падпісаў намеснік пракурора горада Менска старэйшы саветнік юстыцыі А. Стук.

0
Lahviniec / Адказаць
21.06.2007 / 09:33
Trymajciesia, chlapcy i dziauc^aty!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру