У № 109 (4288) ад 15 чэрвеня 2007 г. газеты «Рэспубліка» быў апублікаваны артыкул Антона Андрэенкі пад назваю «Новые крестоносцы».

Рэдакцыя падкрэслівае, што ў артыкуле былі выказаны выключна суб’ектыўныя меркаванні аўтара адносна асоб і падзей, пра якія ён піша ў сваім матэрыяле, а таму артыкул ні ў якой ступені не адлюстроўвае ні пазіцыі ўрада Рэспублікі Беларусь, чыім друкаваным органам з’яўляецца газета «Рэспубліка», ні іншых афіцыйных асоб ці калектыву рэдакцыі.

Разам з тым аўтар дапускае ў сваім артыкуле некарэктныя выказванні ў адрас Папы Яна Паўла ІІ, які кіраваў Каталіцкім Касцёлам у 1978—2005 гг. і ўвайшоў у гісторыю як Вялікі Папа, названы так яго наступнікам Бенедыктам XVI, цяперашнім Папам Рымскім. Неўзабаве пасля смерці Яна Паўла ІІ па настойлівых просьбах мільёнаў вернікаў Каталіцкім Касцёлам быў распачаты працэс кананізацыі, пасля завяршэння якога Ян Павел ІІ будзе абвешчаны святым. Акрамя таго, аўтарытэт Яна Паўла ІІ і выключнасць яго асобы не выклікае сумненняў ва ўсім свеце, у тым ліку і ў нашай краіне, пра што сведчаць выказванні і спачувальныя запісы афіцыйных асоб Рэспублікі Беларусь у сувязі са смерцю Папы.

Усведамляючы, што спрэчныя выказванні аўтара артыкула «Новые крестоносцы» і неадназначны фотакалаж, які стаў ілюстрацыяй да гэтага матэрыялу, могуць нанесці абразу не толькі рэлігійным пачуццям вернікаў, але і ўсім людзям, якія, незалежна ад веравызнання, з глыбокаю павагаю і любоўю ставіліся і ставяцца да Яна Паўла ІІ, рэдакцыя газеты «Рэспубліка» лічыць неабходным прынесці ім свае прабачэнні.

Акрамя таго, рэдакцыя прыносіць прабачэнні іерархам Каталіцкага Касцёла і асобам, пра якіх ідзе гаворка ў заметцы «Кардинал остался удовлетворен», якая няўдала была змешчана побач з матэрыялам «Новые крестоносцы».

Рэдакцыяй газеты «Рэспубліка» будуць прыняты меры, каб і ў будучым на яе старонках не было матэрыялаў, якія можна расцаніць як не спрыяючыя раўнавазе канфесійнага становішча ў Рэспубліцы Беларусь і шкодзячыя аўтарытэту беларускай дзяржавы ў вачах вернікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?