паэзія

Славамір Адамовіч

Я памятаю

Майму каханьню да N.

У мяне, я мушу прызнацца,

на лічбы памяць благая,

але празь мільён экзальтацый

праходзячы, я памятáю,

я пáмятаю дыханьне

тваё і твае вочы,

і шэпт гарачы каханьня,

і днём гэты шэпт,

і ноччу;

я памятаю, што вусны

пахнуць твае душыцай,

што сьмех твой, крыху
распусны,

быў чутны мне і ў вязьніцы;

я памятаю: балюча

любіць жанчыну чужую

і ведаць, што немінуча

трэці гэта адчуе,

адчуе, што вусны жончыны

зьмянілі пругкасьць і водар

і межы ягонай вотчыны

пяройдзены кімсьці з гонарам;

я памятаю, што грэшны

і ад нараджэньня бязбожны,

але залатыя вершы

мне сьпялíць, быццам збожжа;

я памятаю, што іншыя

перш за ўсё забываюць:

напрыклад, адкуль
яны выйшлі

і што пасьля вырабляюць;

я памятаю, што нельга

забыць, як пісаў Валодзя,

і што ня ў іншым, а ў гэтым

народжаны мы народзе;

я памятаю: нічога

нельга здабыць без ахвяры,

бо толькі цяжкая дарога

прыводзіць да сьветлай мары.

12 жніўня 2002 г.

* * *

З крамы выйшла, паправіла
спаднічку,

у вітрыне “Белпошты”
заўважыла сябе —

стройная, чыстая, як новая
каплічка,

для мяне непад’ёмная нават
па сабекошце.

Стаяла на прыпынку хвілін
дваццаць,

тралейбус “двойку”
прапусьціла разоў пяць.

Здаецца, ёй проста хацелася
сьмяяцца,

а ў перапынках — ролю
дарослай іграць.

3 траўня 2002 г.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0