Сабачыя гісторыі

Адзін сабака зь Менску напісаў у вёску ліст: “Мілы дзядуля, забяры ты мяне адгэтуль. Няма ўжо ў мяне моцы тут жыць...” А Граждан напісаў дысэртацыю “Польза мухи в развитии сельского хозяйства”.

Адзін сабка вёз з поля мех бульбы. Яго дагнаў на “Запарожцы” Граждан, спыніўся, дастаў газэту і зачытаў: “Ураджайнасьць у гэтам гаду павінна быць 350 цэнтлераў. А іначай прыдзецца прадаваць танкі. Асабліва будзьце бдзіцельнымі ва ўрэмя ўборкі карняплодаў...”

Адзін сабака араў гарод. За плотам стаяў Граждан і, калупаючы ў носе, камандаваў: “Бяры глыбей! Плуг трымай роўна! Каня паганяй дубцом! Жонцы скажы, каб рыхтавала тайную вячэру!”

Адзін сабака лавіў рыбу. Граждан сядзеў побач і лічыў, колькі сарвалася.

Аднаму сабаку далі на “Дажынках” ганаровую грамату. Граждан плакаў і крычаў на дзяцей: “Вучыцеся езьдзіць на камбайне, а то пойдзеце на завод гайкі круціць!”

Адзін сабака верыў у Бога. Граждан верыў у сусьветную рэвалюцыю і рыхтаваўся да нямецкага палону.

Адзін сабака ў Дзень беларускай вайковай славы запаліў у храме сьвечку. Граждан падпаліў калгасны стог і, выклікаўшы хуткую дапамогу, сказаў: “Я ж гаварыў, што ад іскры ўвазгарыцца пламя...”

В.Ш.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0