Кабанчук — у Бэльгіі

На мінулым тыдні ў Бэльгіі папрасіў палітычнага прытулку былы палітвязень Вадзім Кабанчук. В.Кабанчук стаўся вядомым пасьля паўгадовай адседкі за ўдзел у Дні Волі-1997. У сакавіку 1998 г. ён быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады. Пазьней браў удзел у дзейнасьці арганізацыі “Край”, актыўна супрацоўнічаў з “Зубром”. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў уваходзіў у “грамадзкую камісію па расьсьледаваньні зьнікненьняў вядомых у Беларусі людзей”. Зьехаў за мяжу ён пры канцы жніўня і цяпер мадзее ў лягеры для палітэмігрантаў у ваколіцах Антвэрпэну (Бэльгія).

А.Т.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0