паштовая скрынка

М.М. зь Менску. Тэкст пра пэрформансы не пераконвае.

Максіму М. зь Менску. Вашы схемы нацыянальнага будаўніцтва слаба абгрунтаваныя. Не падаюцца рэалістычнымі.

Руслану Р. з Баранавіч. У матэрыяле “Вывазы ў Заходняй Беларусі 1940 г.” адсутны беларускі погляд на падзеі. Прысутны польскі.

Руслану З. зь Менску. Вы палемізуеце па непрынцыповых пытаньнях, ліст у цэлым — не самадастатковы.

Wint’у з tut.by. Заклікаць чакаць чыёйсьці сьмерці — неэтычна.

Віктару Х. зь Менску. Ізноў матэрыял не для газэты. Занясеце яго ў “Спадчыну”.

Аляксандры Г. з yandex.ru. Фэльетон пра “Белых буслоў” спазьніўся на год.

Андрусю К. з tut.by. Ваш водгук пераслалі С.Дубаўцу.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0