Пра непрыкметны i няновы хлеў у вёсцы Стары Двор Маларыцкага раёна наўрад цi хто калi даведаўся б, каб не трапiла гэта пабудова ў мiлiцэйскiя пратаколы. Справа ў тым, што вёска стаiць усяго за пяць кiламетраў ад мяжы з Украiнай, а ад таго запаветнага хлява, што на краi вёскi, яшчэ меней. Таму i прыхавалi ценявыя дзялкi ў хляве кантрабандную гарэлку вытворчасцi Украiны. Ды столькi спiртнога сабралi, што ледзьве памясцiўся канфiскаваны тавар у машыну ГАЗ‑53.

Пра непрыкметны i няновы хлеў у вёсцы Стары Двор Маларыцкага раёна наўрад цi хто калi даведаўся б, каб не трапiла гэта пабудова ў мiлiцэйскiя пратаколы. Справа ў тым, што вёска стаiць усяго за пяць кiламетраў ад мяжы з Украiнай, а ад таго запаветнага хлява, што на краi вёскi, яшчэ меней. Таму i прыхавалi ценявыя дзялкi ў хляве кантрабандную гарэлку вытворчасцi Украiны. Ды столькi спiртнога сабралi, што ледзьве памясцiўся канфiскаваны тавар у машыну ГАЗ‑53. Грузавiк даверху нагрузiлi скрынямi гарэлкi «Нямiраў», «Мягкоў» i iншых марак i павезлi ў Брэст. Паводле папярэдняй ацэнкi, груз цягне на суму каля 30 тысяч долараў. Узбуджана крымiнальная справа.

Яна СВЕТАВА, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0