паштовая скрынка

Т.Л. зь Менску. Твор будзе надрукаваны. Праўда, ад пісьменьнікаў папярэдняга пакаленьня Вы запазычылі тое, што ў іх найслабейшае, — форму, гэтыя адвечныя “старонкі зь ненапісанага раману”. Хадзеце далей: пішэце апавяданьне, пасьля аповесьць, нарэшце, раман. Не спыняйцеся на “спробах пяра”.

Ігару Ж. зь Менску. Газэты на лацінцы цяпер не выходзіць ніякай, калі не лічыць бюлетэняў прыхільнікаў “ліцьвінства”. На лацінцы шмат каму цяжка чытаць, бо гэтаму ў школах ня вучаць, хоць мусілі б, таму што лацінскі правапіс — частка нашае культурнае спадчыны, ім пісалі Марцінкевіч, Багушэвіч, Купала, Луцкевіч, Гадлеўскі ды іншыя выдатныя людзі. І гэта не адзіны прыклад убоства нашае школьнае адукацыі — людзі сканчаюць 10 клясаў і ня ўмеюць ні на роднай, ні на замежнай мове гаварыць.

Z.P. з tut.by. Пра расейскія нафтавыя кампаніі — ня ўсё ясна для людзей, якія за гэтым спэцыяльна ня сочаць. Пра зьмены курсаў акцый на Лёнданскай біржы — гэта як пра іншы сьвет, беларусаў нібы не зачапае. Каб зацікавіць, патлумачце, як гэта на нас адаб’ецца.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0