паштовая скрынка

Віталю С. зь Менску. З Вашага допісу няясна, ад чаго канкрэтна Вы раіце адмовіцца і што прапануеце наўзамен.

Зьмітру В. з Горадні. Дзякуй за здымак і за добрыя словы.

Сержуку К. Найперш ад Вас залежыць, ці збудзецца Вашая мара.

Андрэю Б. з Гомелю. Калі б не было “нас саміх”, не было б і Руслана Равякі. Што да лацінкі, дык друкуем лацінкаю ўсіх тых аўтараў, што пішуць лацінкаю. Гнаць у гэтай справе ня трэба. За добрыя словы дзякуй.

Бярнарду П. з Буйкоў. Артыкул пра падзеі 1939 г. вельмі агульны. Успаміны відавочцаў пра тое, як гэта адбывалася ў саміх Буйках, былі б для “НН” цікавейшыя.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0