Мост з танкаў

Сымбалічны мост з 20 тыс. сьпісаных танкаў хоча перакінуць цераз Одру нарвэская Фундацыя Мосту сяброўства. Яе шэф, мастак Скот Туэ, папрасіў польскі ўрад дапамагчы “будматэрыяламі”. Аднак супрацоўнікі польскага Агенцтва вайсковай маёмасьці (АВМ), якое займаецца зьбіраньнем утылізаванай вайсковай тэхнікі, кажуць, што гэта немагчыма. Танкі робяцца з найлепшай сталі, і мэталюргічныя заводы плацяць за кожны вялізныя грошы. АВМ можа падараваць хіба колькі штук.

Дый летась польскае войска сьпісала толькі 800 танкаў. Таму фундацыя распачынае пошук машын і ў іншых краінах. Адначасова скандынавы шукаюць грошай: разьмяшчэньне аднаго танка ў вялізнай арцы мосту будзе каштаваць 10—15 тыс. даляраў.

Руслан Равяка


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0