Сабачыя гісторыі

У аднаго сабакі слаба грэлі батарэі. Граждан, даведаўшыся, параіў: “А ты часьцей самагонку гані!”

Адзін сабака працаваў начальнікам ЖЭСу. Штодня да яго заходзіўся Граждан і прапаноўваў: “Давай разам закалачваць бабкі. Я пры камуністах быў контрразьведчыкам…”

Адзін сабака пераехаў у новую кватэру. Зазірнуў у прыбіральню — а там Граждан ва ўнітазе рыбу ловіць.

Адзін сабака прыйшоў у домакіраўніцтва і пацікавіўся, калі пачнецца ацяпляльны сэзон. Граждан яму адказаў: “Калі захочам, тады і пачнём!”

Адзін сабака паскардзіўся на водаправодчыка. Назаўтра прыйшоў Граждан і адключыў сабаку газ.

У аднаго сабакі адключылі цёплую ваду, і ён грэў яе на пліце. А Граждан хадзіў на працу з тэрмасам і насіў адтуль ваду дахаты.

Адзін сабака прачнуўся ад холаду, бо адключылі ацяпленьне. Ён пайшоў у кухню і запарыў гарбаты. А Граждан глынуў адэкалёну “Саша” і выбег на вуліцу, каб даведацца, дзе амэрыканцы разбамбілі цеплатрасу.

Адзін сабака ня мог заснуць, бо пад вокнамі па начох экскаватар капаў яму, каб знайсьці старыя трубы і памяняць на новыя. У кабіне сядзеў другі Сабака і напяваў: “Увязу цябя я ў тундру, увязу к сядым сьнягам…”.

В.Ш.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0