Паштовая скрынка

 

Лідзе А. зь Менску. Гэта пытаньне галоўнага і другаснага. Пішыце пра палітыку, герояў нашага часу, неардынарныя гісторыі, інтрыгоўныя злачынствы. Не тапчыцеся ў загоне культурных падзеяў мясцовага маштабу, а тым больш ня стаўце знаку роўнасьці між імі і Беларусяй.

Віктару Л. зь Менску. Дзякуй за кнігу.

Міколу С. зь Вялейкі. Правілам тарашкевіцы (“дарэформеннай беларускай мовы”, як Вы яе завяце) можна навучыцца, адшукаўшы часопіс “Спадчына” №5 за 1995 г. з артыкулам Вінцука Вячоркі “Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі” (с.247—288). Наконт набыцьця кніжак — затэлефануйце ці пішыце на нумар, пазначаны пад рубрыкай “НН” “Кнігі — поштай”. З “БMA-group” можна зьвязацца па тэлефоне 227-51-09 або (0296) 49-08-88 (Віталь).

Вячку В. зь Менску. “А сам аўтар чаму не пафарбаваў і не памыў?” — запытаецца чытач.

Сяргею Б. з Гомелю. Тэкст пра касьмічныя падарожжы перадалі на разгляд у рэдакцыю часопісу “ARCHE”. Не газэтная рэч — заскладаная, перагружаная прыдуманымі ды “падтасаванымі” фактамі, багацьце якіх прымушае чытача дзівіцца з аўтарскае фантазіі, але сьмеху не выклікае. Бракуе простага дасьціпнага гумару.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0