Шэсьць дзён…
    Шэсьць кісельна‑цягучых дзён і начэй,
    Поўных павольна бягучых сэкундаў. І думка: «Хутчэй!»
    Хутчэй бы… Шэсьць дзён.
    Час… Гэты суровы судзьдзя кінуў мяне ў астрог.
    І я сяджу на волі ў турме і смуга ў вачох.
    Шэсьць дзён… Хутчэй бы…
    Мне да цябе паўтары сотні гадзін.
    І ў кампаніі хмельных вясёлых сяброў я адзін.
    Бо мне сумаваць яшчэ шэсьць дзён.
    За каханьне сьляпое мне наканаваны праклён:
    З каханьнем без каханай. Аднаму. Шэсьць дзён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0