Вячка Васілёнак, Менск

Увесь Менск быў аблеплены абвесткамі аб “нацыянальнай выставе І Сламскай (менавіта так!) Рэспублікі Іран”, што адбылася на “Белэкспа” (Купалы, 27).

Абвесткі гэтыя былі аздобленыя… выявай помніка беларусам, што загінулі ў Аўганістане. У свой час маджагеды, якім даваў прытулак “сяброўскі” цяпер Іран, стралялі ды рэзалі нашых хлопцаў ня горш за тых, што прыходзілі з Пакістану. Кажу гэта як чалавек, што два гады свайго маладога веку змарнаваў за нейкую сотню кілямэтраў ад аўгана-іранскай мяжы. А цяпер даводзіцца кожны дзень па некалькі разоў бачыць перад сабой у тралейбусе такі вось сымбаль беларуска-іранскага сяброўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0